Мінабароны: БТРы ў Мінску не звязаныя з выбарамі

16.12.2010 13:25
Архив Редакция

Заява сродкаў масавай інфармацыі аб тым, што ваенная тэхніка ў Мінску 15 снежня з'явілася ў сувязі з правядзеннем выбараў не адпавядае рэчаіснасці. Пра гэта заявілі ў міністэрстве абароны Беларусі, адзначыўшы, што ў гэты час падраздзяленні 120-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады накіроўваліся ў пункт пастаяннай дыслакацыі ў мікрараён Уручча з Барысаўскага палігона.

Як паведамілі ў мінабароны, правядзенне вучэнняў і палявых выхадаў
з’яўляецца планавымі мерапрыемствамі баявой падрыхтоўкі войскаў.

ГУУС Мінаблвыканкама: міліцыя зможа забяспечыць парадак сваімі сіламі

У
сваю чаргу ў Галоўным упраўленні ўнутраных спраў Мінгарвыканкама
таксама распавялі, што напярэдадні выбараў у Мінск не сцягваюцца
дадатковыя міліцэйскія сілы і спецыяльная тэхніка. «У нас хопіць ўласных
сіл і сродкаў, каб забяспечыць правапарадак у перыяд выбараў і пасля іх
правядзення», — паведамілі ў ГУУС.

«Мы робім высновы з
абстаноўкі. Абстаноўка не такая гарачая, як гэта было падчас
прэзідэнцкіх выбараў 2006 года», — цытуе РИА «Новости» заяву
праваахоўнікаў.

Як перадаваў Тэлеграф, ўвечары 15 снежня на трасе Мінск-Масква заўважылі калону ваеннай тэхнікі, якая рухалася
ў бок беларускай сталіцы. У складзе калоны знаходзілася пяць БТР і каля
дзясятка грузавікоў з жывой сілай. Як паведамілі відавочцы, у Мінск
прыбыла таксама паўтара дзясяткі вадамётаў.

Акрамя таго, у сувязі
з правядзеннем у Беларусі прэзідэнцкіх выбараў асабісты склад органаў
унутраных спраў і ўнутраных войскаў з 13 па 21 снежня перавялі на
ўзмоцнены варыянт нясення службы.

Как вам новость?
Головоломки