Мінабароны: на рэпетыцыі параду ў Мінску БТР не гарэў

07.05.2010 15:44
Архив Редакция

Міністэрства абароны Беларусі аспрэчыла факт таго, што ў Мінску загарэўся БТР, які ўдзельнічаў у рэпетыцыі параду з нагоды святкавання Дня Перамогі. "Тэхніка Узброеных сіл, якая ўдзельнічала ўвечары шостага траўня ў генеральнай рэпетыцыі ваеннага параду ў Мінску, не гарэла", — заявіў начальнік прэс-службы мінабароны Вячаслаў Раменчык.

Па словах прадстаўніка міністэрства, яму невядома, якому ведамству належыць цягач, які пажарнікі тушылі на плошчы Бангалор падчас праходжання калоны, паведамляе БелаПАН.
«Падчас самай генеральнай рэпетыцыі парадныя разлікі былі ў поўным складзе», — заявіў Вячаслаў Раменчык.
У сваю чаргу, у прэс-службе ўнутраных войскаў міністэрства ўнутраных спраў таксама заявілі, што ім невядома, каму належыць ваенная тэхніка, што гарэла ў сталіцы.

Как вам новость?
Головоломки