Мінабароны не раскрывае абставінаў крушэння МіГ-29

27.09.2010 14:22
Архив Редакция

Міністэрства абароны Беларусі пакуль не раскрывае абставінаў крушэння самалёта МіГ-29 61-й знішчальнай авіяцыйнай базы ВПС Беларусі пад Ганцавічамі. Прэс-сакратар міністэрства Вячаслаў Раменчык патлумачыў, што ў цяперашні час расследаваннем справы займаецца спецыяльная камісія.

«Пакуль ўся праца знаходзіцца ў сферы кампетэнцыі спецыяльнай камісіі. Тэрміны па працы камісіі не вызначаюцца. У іх ёсць задача — высветліць прычыны і абставіны здарэння. Як толькі яны будуць высветлены, камісія закончыць сваю працу», — цытуе Вячаслава Раменчыка «Еўрапейскае радыё для Беларусі».

Як раней перадаваў Тэлеграф, 23 верасня падчас планавых палётаў пры выкананні элементаў пілатажу павышанай складанасці на малых вышынях разбіўся самалёт МіГ-29 61-й знішчальнай авіяцыйнай базы ВПС і войскаў СПА Узброеных Сіл Беларусі. У авіякатастрофе загінулі два лётчыкі: Сяргей Каваленка і Аляксандр Жыгайла. 26 верасня ў Баранавічах прайшла афіцыйная цырымонія развітання з загінулымі лётчыкамі.

Па факце крушэння МіГ-29 Баранавіцкая міжгарнізонная ваенная пракуратура ўзбудзіла крымінальную справу па ч.2 арт.465 «Парушэнне правілаў палётаў або падрыхтоўкі да іх» КК Беларусі. У цяперашні час праваахоўныя органы высвятляюць прычыны і абставіны здарэння. Да таго часу, пакуль спецыялісты не высвятляць прычыну крушэння знішчальніка, у Беларусі часова ўвялі забарону на палёты знішчальнікаў МіГ-29.

Как вам новость?
Головоломки