Мінабароны: няштатных сітуацый з самалётамі на парадзе не было

11.05.2010 09:29
Архив Редакция

У міністэрстве абароны Беларусі аспрэчылі інфармацыю пра тое, што ў небе над Нямігай падчас параду на 9 траўня ледзь не сутыкнуліся два самалёты Су-24. Як запэўнівае прэс-сакратар мінабароны Вячаслаў Раменчык, ніякіх няштатных сітуацый з удзелам знішчальнікаў не адбывалася.

«Не ў маіх правілах каментаваць дурасці, кімсьці прыдуманыя. Увесь пралёт паветранага эшалону быў праведзены ў адпаведнасці з заданнем без якіх-небудзь нюансаў і хібнасцяў. Лётчыкі цалкам выканалі задачу», — цытуе прадстаўніка міністэрства tttt_tel
Раней шэраг беларускіх інтэрнэт-выданняў са спасылкай на відавочцаў паведаміў, што падчас пралёту над Нямігай чацвёркі знішчальнікаў, што ўдзельнічалі ў парадзе, адзін з іх нібыта пачаў рэзка хіліцца, страціў вышыню і праляцеў між дамамі на ўзроўні дахаў.
Па словах сведак палёту, астатнія самалёты набралі вышыню і працягнулі рух. На выкладзеным у інтэрнэт відэа відаць, як лад самалётаў развальваецца і адзін са знішчальнікаў аддзяляецца ад астатніх.

Как вам новость?