Мінабароны папоўніць армію удзельнікамі "Рэвалюцыі праз сацыяльную сетку"

28.06.2011 10:07
Архив Редакция

Міністэрства абароны Беларусі вырашыла папоўніць армію ўдзельнікамі "маўклівай" акцыі. "Сярод затрыманых асоб, якія незаконна ўдзельнічалі ў акцыях грамадзянскага непадпарадкавання 22 чэрвеня гэтага года (так званай "Рэвалюцыі праз сацыяльную сетку"), больш за палову — гэта маладыя людзі, якія ўхіляліся ад прызыву на тэрміновую ваенную службу", — распавялі ў мінабароны.

«Гэтыя звесткі, атрыманыя з МУС, у цяперашні час перададзеныя ў ваенныя камісарыяты для прыняцця рашэння аб прызыве дадзеных асоб на тэрміновую ваенную службу або прыцягненні іх да адміністрацыйнай (крымінальнай) адказнасці ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь», — адзначылі ў ведамстве.
    
«Ваеннае ведамства і ў далейшым будзе цікавіцца ўдзельнікамі падобных акцый, каб дапамагчы «сумняваючымся» маладым людзям выканаць свой канстытуцыйны абавязак, а ў дзяржаве забяспечыць законнасць і правапарадак», — канстатавалі ў міністэрстве абароны.

Як ужо перадаваў Тэлеграф, 22 чэрвеня ў Мінску, дзе акцыі пратэсту былі найбольш шматлікімі, былі затрыманыя каля 200 чалавек.

Как вам новость?