Мінабароны: параду на Дзень незалежнасці не будзе

15.06.2010 11:49
Архив Редакция

У цяперашнім годзе ў Беларусі не будзе ваеннага параду на Дзень Незалежнасці. Пра гэта паведаміў кіраўнік прэс-службы міністэрства абароны Вячаслаў Раменчык. "Трэцяга ліпеня ваенны парад у нас не плануецца", — сказаў прадстаўнік ваеннага ведамства.

Аднак, у міністэрстве абароны не ўдакладнілі, у сувязі з чым на гэты раз адзначаць Дзень незалежнасці беларусы будуць без удзелу ваеннай тэхнікі, перадае «Еўрапейскае радыё для Беларусі».

Як раней паведамляў Тэлеграф, у сталіцы два гады таму падчас святочнага канцэрта з нагоды Дня незалежнасці на скрыжаванні праспектаў Машэрава і Пераможцаў прыкладна ў 00:30 адбыўся выбух самаробнай прылады, начыненай балтамі і гайкамі.

На канцэрце, па афіцыйных дадзеных, прысутнічала каля паўмільёна чалавек. Па медыцынскую дапамогу звярнулася 54 чалавекі, 47 з іх, у тым ліку двое дзяцей, былі шпіталізаваныя.

Как вам новость?