Мінабароны: праблема жылля ва ўзброеных сілах не стаіць востра

25.03.2011 10:22
Архив Редакция

У беларускіх узброеных сілах праблема забяспечанасці жыллём ваеннаслужачых і асобаў, звольненых з ваеннай службы ў запас, не стаіць востра. Аб гэтым заявіў намеснік міністра абароны па тыле генерал-маёр Аляксандр Балігатаў. Ён удакладніў, што апошнія некалькі гадоў колькасць тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоваў у войску складае 10-11 тыс. чалавек.

На дадзены жа момант гэты паказчык роўны 11,3 тыс. чалавек. Паводле слоў намесніка міністра, вырашыць жыллёвую праблему цалкам амаль немагчыма праз перамяшчэнні афіцэраў на працягу службы па гарнізонах. Напрыклад, ім патрэбна жыллё ў новым гарнізоне, а ў старым — застаецца жылплошча, перадае БелаПАН.

Аляксандр Балігатаў таксама заўважыў, што ваеннаслужачых, у асноўным, забяспечваюць альбо службовым жыллём (жылыя памяшканні ў інтэрнатах і службовыя кватэры), альбо праз жыллёва-будаўнічыя спажывецкія кааператывы (ЖСПК). Цяпер фонд службовых жылых памяшканняў ўключае ў сябе 7,3 тыс. адзінак, з якіх 6,2 тыс. — жылыя памяшканні ў інтэрнатах і 1,1 тыс. — службовыя кватэры.

Как вам новость?
Головоломки