Мінабароны: у войску зніжаецца ўзровень злачыннасці

07.07.2010 10:41
Архив Редакция

Колькасць крымінальных спраў, узбуджаных па фактах правапарушэнняў у сферы міжасобасных адносінаў у беларускай арміі, скарацілася больш чым на 20%. Таксама пастаянна змяншаецца колькасць воінскіх і асабліва цяжкіх злачынстваў. Пра гэта заявілі шостага ліпеня прадстаўнікі міністэрства абароны на каардынацыйнай нарадзе па барацьбе са злачыннасцю і карупцыяй пры Беларускай ваеннай пракуратуры.

Як заявілі ў мінабароны, кіраўніцтва Узброеных Сіл Беларусі сумесна з Ваеннай пракуратурай пастаянна ўдасканальваюць сістэму мераў папярэджання правапарушэнняў, якія крымінальна караюцца, а таксама гібелі і траўматызму вайскоўцаў.

Як вынік, у 2010 годзе ў больш чым 80% злучэнняў і воінскіх частак не адбылося злачынстваў і здарэнняў. Таксама за першыя шэсць месяцаў не быў адзначаны агульны рост крымінальных правапарушэнняў у параўнанні з аналагічным перыядам 2009 года, адзначылі ў мінабароны.

На нарадзе таксама былі разгледжаны пытанні далейшага ўдасканалення сістэмы сумеснай дзейнасці органаў ваеннай юстыцыі і ваеннага ўпраўлення па прафілактыцы і барацьбе са злачыннасцю ва Узброеных Сілах.

Как вам новость?
Головоломки