Мінабароны: за сем гадоў у Беларусі знішчылі 140 тыс. адзінак зброі

17.06.2010 09:24
Архив Редакция

За апошнія сем гадоў у беларускай арміі ўтылізаваць больш за 140 тыс. адзінак лёгкае і стралковае зброі (ЛСЗ). Пра гэта 16 чэрвеня на брыфінгу ў 72-м аб'яднаным навучальным цэнтры Узброеных сіл заявіў начальнік упраўлення ракетна-артылерыйскага ўзбраення міністэрства абароны Уладзімір Баранаў.

«Апроч гэтага таксама ўтылізуюцца запасныя часткі і кампаненты ЛСЗ», — адзначыў прадстаўнік ваеннага ведамства. Уладзімір Баранаў дадаў таксама, што ў 2004-2008 гадах за працэсам утылізацыі назіралі прадстаўнікі Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтвуе ў Еўропе, паведамляе БелаПАН.

«Да прыкладу, у лістападзе 2008 года ў прысутнасці прадстаўнікоў АБСЕ была знішчана партыя перанасных зенітна-ракетных комплексаў «Страла 2М», — сказаў Уладзімір Баранаў.

Как вам новость?
Головоломки