Мінабароны ўжо праверыла ўмовы захоўвання зброі ў сотні воінскіх частак

28.04.2011 09:50
Архив Редакция

Па ўказе прэзідэнта ў воінскіх частках і злучэннях Узброеных сіл Беларусі праводзіцца праверка арганізацыі захаванасці і наяўнасці зброі, ракет і боепрыпасаў. За дзесяць дзён праверкі, ініцыяванай пасля тэрарыстычнага акту ў мінскім метро 11 красавіка, камісія міністэрства абароны на чале з намеснікам міністра абароны па ўзбраенні Івана Дырмана праверыла каля сотні воінскіх частак і злучэнняў.

Кіраўнік камісіі мінабароны канстатуе, што ва Узброеных сілах Беларусі дзейнічае паўнавартасная сістэма захоўвання боепрыпасаў. Паводле яго слоў, у апошнія дзесяцігоддзі дзякуючы з’яўленню новых методык і тэхналогій захоўвання боепрыпасаў вядзецца планамерная праца па ўдасканаленні сістэмы захоўвання, перадае «Беларуская ваенная газета».

Так, у зацверджанай дзяржпраграме забеспячэння бяспечнага захоўвання ўзбраення і ваеннай тэхнікі УС на 2011 — 2015 гады ўлічаны праблемныя пытанні па бяспечным і якасным утрыманні боепрыпасаў, узбраення і тэхнікі, а таксама забяспечаны праграмны падыход да аднаўлення месцаў захоўвання і абслугоўвання ўзбраення і тэхнікі, у тым ліку і загружанай ракетамі і боепрыпасамі. Праграмай таксама ўлічаны існуючы дэфіцыт фінансавання рамонту паркавых і вытворчых памяшканняў, а таксама неабходнасць працягу выканання мерапрыемстваў па забеспячэнні выбухапажарабяспекі месцаў захоўвання боепрыпасаў.

У выніку рэалізацыі гэтай праграмы плануецца знізіць верагоднасць ўзнікнення надзвычайных сітуацый у месцах захоўвання боепрыпасаў, узбраення і ваеннай тэхнікі, а таксама мінімізаваць шкоду ад магчымых прыродных і тэхнагенных катастроф. Акрамя таго, праграма нацэлена на недапушчэнне павелічэння аб’ёму запасаў боепрыпасаў, не здольных да далейшага прымянення, і перавышэння парогавага значэння 2-3% ад агульнага іх колькасці, наяўнага ў УС. Таксама плануецца павялічыць тэрміны падтрымання ўстаноўленых тактыка-тэхнічных характарыстык узбраення і ваеннай тэхнікі за кошт больш якаснага іх захоўвання і абслугоўвання.

Как вам новость?
Головоломки