Мінадукацыі: новыя правілы беларускай мовы не прывядуць да рэвалюцыі ў яе выкладанні

19.08.2010 17:04
Архив Редакция

Новая рэдакцыя правілаў беларускай арфаграфіі і пунктуацыі ўступае ў сілу 1 верасня 2010 года. Сістэма адукацыі гатовая да гэтага — распрацаваны адпаведныя дапаможнікі, слоўнікі, падручнікі, настаўнікі прайшлі перападрыхтоўку. "Рэвалюцыйных пераўтварэнняў" ў сувязі з дадзенымі зменамі ў сістэме адукацыі не будзе", — заявіў намеснік міністра адукацыі Казімір Фарыно.

Чыноўнік паведаміў, што на працягу двух гадоў выкладчыкі беларускай мовы будуць выпраўляць памылкі навучэнцаў, якія звязаны з новымі правіламі, але не будуць іх ўлічваць пры выстаўленні адзнакі. Пры гэтым у цэнтралізаваным тэставанні па беларускай мове, не будзе пытанняў, якія тычацца новаўвядзенняў у арфаграфіі і пунктуацыі, перадае БелаПАН.

У мінадукацыі «прынцыпова разглядаецца пытанне балансу вывучэння беларускай і расійскай моваў», — падкрэсліў Казімір Фарына.

Намеснік міністра таксама паведаміў, што 43% навучальных устаноў Беларусі маюць расійскую мову навучання, 52% — беларускую астатнія — дзве мовы навучання. Усе прадметы на беларускай мове вывучаюць 18% вучняў, на расійскай — 77%, астатнія — на дзвюх мовах.

Как вам новость?
Головоломки