Мінадукацыі: праблема хабару больш актуальная ў школах і гімназіях

25.05.2010 17:45
Архив Редакция

Праблема хабару больш актуальная ў школах і гімназіях, чым у ВНУ. Пра гэта заявіў начальнік упраўлення вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі мінадукацыі Беларусі Юры Міксюк.

«Увядзенне ў Беларусі сістэмы паступлення праз цэнтралізаванае тэставанне, паказала, што для паступлення патрэбныя веды, а не грошы», — цытуе Юрыя Міксюка БелаПАН.
Прадстаўнік мінадукацыі таксама выказаў меркаванне, што вырашыць праблему хабарніцтва можна, змяніўшы стаўленне да яе бацькоў і саміх абітурыентаў.

Как вам новость?
Головоломки