Мінадукацыі прапаноўвае стварыць адзіны падручнік гісторыі краінаў СНД

26.04.2010 17:00
Архив Редакция

Міністэрства адукацыі Беларусі збіраецца ўнесці прапанову аб стварэнні адзінага падручніка гісторыі краін СНД. Пра гэта паведаміў 26 красавіка на прэс-канферэнцыі ў Астане намеснік міністра адукацыі Беларусі Казімір Фарына. На яго думку, у сучасных падручніках па гісторыі краін Садружнасці існуюць разыходжанні па палітычных, ідэалагічных, эканамічных і кіраўнічых пытаннях.

Казімір Фарына адзначыў, што над стварэннем адзінага падручніка павінен працаваць вялікі аўтарскі калектыў, у які будуць уваходзіць гісторыкі і палітыкі з краінаў СНД, перадае «РИА Новости». Намеснік міністра адукацыі Беларусі лічыць, што спачатку павінен быць створаны падручнік для навучэнцаў дзясятых-адзінаццатых класаў. Пасля яго апрабацыі ў старэйшых класах можа быць распрацаваны такі падручнік і для пятых-дзявятых класаў.

Намеснік міністра адукацыі і навукі Расіі Ісаак Каліна мяркуе, што ў першую чаргу павінен быць створаны адзіны навучальны дапаможнік па гісторыі краін СНД для настаўнікаў. «Я быў бы рады, калі б з’явіўся агульны падручнік гісторыі краін Садружнасці, але я, хутчэй, веру ў агульную кнігу для настаўнікаў», — адзначыў Ісаак Каліна на прэс-канферэнцыі ў Астане. На яго думку, агульныя для краінаў СНД падручнікі для школьнікаў павінны быць хутчэй па матэматыцы, фізіцы і хіміі.

У гэтыя дні ў Астане праводзіцца Першы з’езд настаўнікаў і працаўнікоў адукацыі дзяржаваў-удзельніц СНД. Форум праводзіцца пры падтрымцы Савета па гуманітарным супрацоўніцтве і Міждзяржаўнага фонду гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаваў-удзельніц СНД.

Как вам новость?
Головоломки