Мінадукацыі склала спісы ВНУ ў якіх будуць праходзіць сумоўі

03.03.2011 13:59
Архив Редакция

Міністэрства адукацыі Беларусі вызначыла спіс ВНУ, у якіх пройдуць прафесійна-псіхалагічныя сумоўі. Рэгістрацыя на гутаркі пройдзе з 5 па 31 сакавіка ўключна ў ВНУ з дадзенага спісу. Аб гэтым паведаміла кансультантка аддзела вышэйшай адукацыі мінадукацыі Марыя Карпенка, адзначыўшы, што ў 2011 годзе ў групы спецыяльнасцяў унеслі змены.

«Перш чым падаваць заявы абітурыент павінен вывучыць прапанаваны спіс груп спецыяльнасцяў і дакладна вызначыць, у якую групу яму неабходна падаць дакументы», — заявіла Марыя Карпенка, перадае БелТА.

Сумоўі па групе спецыяльнасцяў «дзяржаўнае кіраванне», «дзяржаўнае кіраванне і эканоміка» пройдуць у Акадэміі кіравання пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце, Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Францыска Скарыны, Мазырскім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Івана Шамякіна, Магілёўскім дзяржаўным універсітэце харчавання, Берасцейскім дзяржаўным універсітэце імя Аляксандра Пушкіна, Віцебскай ордэна «Знак Пашаны» дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны.

Для групы спецыяльнасцяў «міжнародныя адносіны», «міжнароднае права» выбраны Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Гарадзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, Міжнародны гуманітарна-эканамічны інстытут, Міжнародны інстытут працоўных і сацыяльных адносінаў, БІП-Інстытут правазнаўства.

Для групы спецыяльнасцяў «дзяржаўнае кіраванне і права», «правазнаўства», «эканамічнае права» месцамі сумоўяў сталі Акадэмія кіравання пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт, Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны, Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт, Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Аркадзя Куляшова, Берасцейскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Аляксандра Пушкіна, Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Пятра Машэрава, Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт, Гарадзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, Беларуская дзяржаўная ордэнаў Кастрычніцкай Рэвалюцыі і Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчая акадэмія, Міжнародны інстытут працоўных і сацыяльных адносін, Міжнародны гуманітарна-эканамічны інстытут, Прыватны інстытут кіравання і прадпрымальніцтва, БІП — нстытут правазнаўства, Мінскі інстытут кіравання.

Для групы спецыяльнасцяў «журналістыка», «міжнародная журналістыка» неабходна прыйсці ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка, Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Аркадзя Куляшова, Гарадзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, Берасцейскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Аляксандра Пушкіна, Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Пятра Машэрава, Інстытут парламентарызму і прадпрымальніцтва.

Для групы спецыяльнасцяў «мытная справа» месцамі правядзення сумоўяў выбралі Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту.

Рэгістрацыя грамадзян для ўдзелу ў сумоўі пройдзе на падставе іх асабістых заяў. Для гэтага асабіста неабходна прад’явіць пашпарт. Пры накіраванні заявы па пошце да яго трэба прыкласці копію дадзенага дакумента. Рэгістрацыя на адну і тую ж спецыяльнасць (групу спецыяльнасцяў) у розных ВНУ не дапускаецца. Рэгістравацца і праходзіць сумоўе можна ў любым ВНУ са спісу, незалежна ад таго, куды будзе паступаць абітурыент.

Прафесійна-псіхалагічнае сумоўе пройдзе з 5 па 30 красавіка. Па пытаннях рэгістрацыі і правядзення прафесійна-псіхалагічнага сумоўя неабходна звяртацца ў ВНУ.

Как вам новость?
Головоломки