Мінаховы здароўя: Бакіеву неабходна рэабілітацыя пасля стрэсу

22.04.2010 10:07
Архив Редакция

Міністр аховы здароўя Беларусі Васіль Жарко паведаміў, што прэзідэнт Кыргызстана Курманбек Бакіеў і члены яго сям'і па прылёце ў Мінск прайшлі медабследаванне. "Падчас абследавання ў Курманбека Бакіева адзначана наяўнасць сімптомаў, абумоўленых перанесеным эмацыйным стрэсам", — расказаў кіраўнік мінздараву.

«Гэта патрабуе правядзення комплексу рэабілітацыйных мерапрыемстваў. Пры неабходнасці будзе забяспечана і медыцынскае лячэнне», — заявіў міністр, дадаўшы, што медабследаванне кіргізскага лідара праводзілася па даручэнні прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, перадае БелТА.

Па словах Васіля Жарко, у цяперашні час Курманбек Бакіев і члены ягонай сям’і, у якіх, у прыватнасці, у дзяцей, выявілі захворванні верхніх дыхальных шляхоў, знаходзяцца пад пастаянным медыцынскім наглядам і атрымліваюць неабходнае лячэнне.

Як раней паведамляў Тэлеграф, па прылёце ў Беларусь прэзідэнт Кыргызстана заявіў, што не складае з сябе паўнамоцтваў кіраўніка дзяржавы. У сваю чаргу, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што звольніць Курманбека Бакіева з паста прэзідэнта можна толькі шляхам правядзення ў Кыргызстане выбараў, у якіх павінен удзельнічаць і сам зрынуты лідар краіны.

Тым часам часовы ўрад Кыргызтана і яго кіраўніца Роза Атунбаева заявілі, што Беларусь павінна выдаць Курманбека Бакіева новым кіргізскім уладам, а на радзіме кіраўніка дзяржавы будзе чакаць суд.

Как вам новость?
Головоломки