Мінбудархітэктуры прапануе больш актыўна развіваць іпатэку

15.06.2011 16:08
Архив Редакция

Міністр архітэктуры і будаўніцтва Анатоль Нічкасаў Беларусі прапанаваў больш актыўна развіваць іпатэку і сістэму будаўнічых зберажэнняў. Ён заявіў, то разам з ростам аб'ёмаў будаўніцтва жылля раслі і аб'ёмы крэдытавання насельніцтва, у тым ліку льготнага. "Такая гонка адбіваецца на эканоміцы любой дзяржавы", — сказаў міністр.

«У Беларусі гэтая лічба ўжо дасягнула амаль 80% ад аб’ёмаў уводу. Безумоўна, сталы з года ў год аб’ём жылля, што ўзводзіцца дазволіць і банкаўскай сістэме планаваць на пастаяннай аснове прыкладна аднолькавую колькасць крэдытных рэсурсаў», — падкрэсліў чыноўнік, перадае БелТА.

На думку Анатоля Нічкасава, дзяржава павінна падтрымліваць грамадзян у пэўным парытэце пры выдзяленні крэдытных рэсурсаў, напрыклад, 50 на 50. «На нашу думку, неабходна крыху зніжаць гэтую нагрузку, замясціўшы, напрыклад, крыніцы фінансавання іншымі сучаснымі інструментамі», — адзначыў ён.

Міністр лічыць, што больш актыўна павінна працаваць іпатэка, а таксама сістэма будаўнічых зберажэнняў. «Лічу, што з’яўленне такога інструмента ў Беларусі дасць магчымасць сапраўды істотна змяніць парытэт фінансавання жыллёвага будаўніцтва, адказнасці дзяржавы і грамадзян у пытаннях забеспячэння жыллём», — сказаў Анатоль Нічкасаў.

Ён паведаміў, што ў Палаце прадстаўнікоў ужо знаходзіцца праект закона аб будаўнічых зберажэннях, але «для паскарэння падрыхтоўкі да рэалізацыі гэтага закона міністэрствам падрыхтаваны праект указа кіраўніка дзяржавы аб будаўнічых зберажэннях грамадзян».

Гаворачы аб сістэме будаўнічых зберажэнняў, чыноўнік адзначыў, што «незалежна ад кан’юнктуры рынку, змены цэнавых параметраў любы ўклад будзе залічвацца ў якасці квадратных метраў на рахунку ў грамадзяніна». «Можна спакойна на працягу шэрагу гадоў планаваць пэўныя назапашванні. Гэты ж закон прадугледжвае магчымасць для грамадзяніна да поўнага назапашвання неабходнай сумы атрымаць жыллё, а потым на агульных падставах працягваць выплочваць астатнюю суму. Гэта сучасная сістэма, і яна павінна быць прыменена ў рэспубліцы», — сказаў Анатоль Нічкасаў.

Как вам новость?
Головоломки