Мінчанка атрымала тэрмін за сэкс у цэнтры сталіцы

17.11.2010 16:09
Архив Редакция

Суд Ленінскага раёна Мінску прызнаў 34-гадовую замужнюю жыхарку горада вінаватай па ч. 2 арт. 339 КК Беларусі "Хуліганства" за аральны сэкс, здзейснены ёю летам 2010 года ў цэнтры Мінску па вуліцы Карла Маркса. Суд прысудзіў парушальніцу да аднаго года пазбаўлення волі з адтэрміноўкай на год. Праз год суд збярэцца яшчэ раз і вызначыць, якое пакаранне заслугоўвае правапарушальніца.

Аральным сэксам жанчына і малады чалавек, які працаваў у двары будаўніком, вырашылі заняцца ўжо пасля пяці хвілін знаёмства. Іх не бянтэжылі ні дзеці, якія бегалі побач у двары, ні мінакі, ні той факт, што ўсё, што адбываецца назіралі і нават здымалі на мабільны тэлефон калегі маладога чалавека.

Такіх паводзінаў маладых людзей не вытрымала дворніца. Разам з майстрам ЖЭСа яна выклікала міліцыю, і праз некалькі хвілін правапарушальнікаў забрала патрульная машына. Па словах памочніка пракурора Ленінскага раёна Мінску Аляксандра Сватко, сваімі дзеяннямі маладыя людзі груба парушылі грамадзкі парадак, выказваючы відавочную непавагу да грамадства, «што вылучалася па сваім змесце выключным цынізмам». Памочнік пракурора адзначыў, што правапарушальнікі выказалі «вельмі пагардлівае стаўленне да асноўных каштоўнасцяў грамадства», перадае «Камсамольская праўда ў Беларусі».

Разам з тым, 28-гадовы мужчына, з якім замужняя мінчанка займалася аральным сэксам, з міліцыі збег. Яго аб’явілі ў вышук і шукалі на працягу некалькіх месяцаў. Затрымаць маладога чалавека ўдалося, калі той здзейсніў яшчэ адно правапарушэнне — пераходзіў дарогу ў неналежным месцы. Супрацоўнік ДАІ, выявіўшы ў базе, што мужчына знаходзіцца ў вышуку, тут жа паведаміў у міліцыю. Цяпер малады чалавек затрыманы і чакае суда ў следчым ізалятары.

Как вам новость?
Головоломки