Мінчанка здзейсніла акт самаспалення ў сябе на балконе

15.11.2010 16:05
Архив Редакция

41-гадовая жыхарка Мінску абліла сябе бензінам і падпаліла на балконе кватэры на вуліцы Цікоцкага, 18. Маці жанчыны, убачыўшы тое, што адбываецца, паспрабавала спыніць дачку, але ў выніку сама атрымала апёкі 25% цела. Жанчына памерла на месцы, маці загінулай даставілі ў шпіталь. Пра гэта паведаміла прэс-афіцэр Першамайскага РУУС Вольга Куцько.

Як паведамілі ў РАУС, загінулая востра перажывала развод з мужам, што магло і паслужыць прычынай трагедыі. Нядаўна яна пераехала да бацькоў, дзе і скончыла жыццё самагубствам, перадае агенцтва «Мінск-Навіны».

У самагубцы застаўся пяцігадовы сын.

Как вам новость?
Головоломки