Мінчанку падазраюць у сутэнёрстве і арганізацыі бардэляў

07.10.2010 09:41
Архив Редакция

Мінская міліцыя затрымала сутэнёрку, якая меркавана кантралявала раён плошчы Перамогі ў сталіцы. Праваахоўнікі выявілі, што 43-гадовая жанчына "крышавала" дзесяць прастытутак. Таксама мінчанка падазраецца ў арганізацыі прытонаў для аказання сэксуальных паслуг, паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.

Затрыманая жанчына ўжо прыцягвалася да крымінальнай адказнасці за аналагічнае злачынства, але, выйшаўшы з месцаў пазбаўлення волі, наладзіла стары бізнэс, перадае БелТА.

Следчы аддзел папярэдняга расследавання Цэнтральнага РУУС узбудзіў у дачыненні да сутэнёркі крымінальную справу па ч.2 арт.171 «Выкарыстанне занятку прастытуцыяй або стварэнне ўмоў для заняткаў прастытуцыяй» КК Беларусі. У цяперашні час жанчына знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання.

Как вам новость?
Головоломки