Мінчук 35 разоў прадаў загарадны дом і прайграў грошы ў казіно

28.04.2011 11:38
Архив Редакция

Супрацоўнікі Партызанскага РУУС Мінска распачалі крымінальную справу за махлярства ўзбуджаную ў дачыненні да 32-гадовага раней судзімага мінчука. Па інфармацыі праваахоўных органаў, мужчына прадаў свой загарадны дом 35 розным людзям, а атрыманыя грошы (у агульнай суме 400 тыс. даляраў) прайграў у казіно.

Як растлумачылі ў ГУУС Мінгарвыканкама, купіўшы ў прыгарадзе Мінску дом, мужчына адразу ж выставіў яго на продаж па цане, значна ніжэйшай за рынкавую. На аб’яву сталі адгукацца людзі, якія з задавальненнем згаджаліся на выгадную прапанову і пад распіску перадавалі грошы гаспадару. Махляра затрымалі з доказамі злачынства ў момант здзяйснення чарговай ўгоды.

Грошы, якія мужчына атрымліваў ад пакупнікоў, тут жа прайграваў у казіно. За 15 хвілін махляру ўдавалася прайграць больш за 20 тыс. даляраў. Раней мужчына быў судзімы за махлярства і крадзеж.

Как вам новость?
Головоломки