Мінчук абараняў свае правы спажыўца з пісталетам

22.09.2010 08:49
Архив Редакция

Міліцыянты распачалі крымінальную справу на 26-гадовага непрацоўнага мінчука. Выпіўшы мужчына паспрабаваў абараніць свае правы спажыўца з дапамогай зброі. Малады чалавек узяў напракат камп'ютарныя дыскі, але дома выявіў, што яны не прайграюцца. Тады спажывец вярнуўся ў салон пракату ўжо з пнеўматычным пісталетам.

На скаргі мужчыны прадавец адразу прапанаваў вярнуць грошы. У адказ на гэта мужчына дастаў пісталет і прыставіў яго да віска супрацоўніка салону, патрабуючы сустрэчы з гаспадаром, перадае БелаПАН.

Спалоханы прадавец быў перакананы, што на яго накіравана баявая зброя. Таму супрацоўнік салону пазваніў гаспадару. Гаспадар на пагрозу зрэагаваў хутка — адразу выхапіў пісталет з рук зламысніка. У гэты час прадавец паспеў звярнуцца па дапамогу ў міліцыю. Нападаючы спрабаваў уцячы, але яго затрымалі міліцыянты.

Как вам новость?
Головоломки