Мінчук цэлую ноч спальваў свайго суседа

23.05.2011 14:06
Архив Редакция

Мінчук 1968 года нараджэння зарэзаў і спаліў свайго аднагодку з-за сваркі, паведаміў старшы памочнік пракурора Мінску па прававым забеспячэнні, інфармацыі і грамадскіх сувязях Сяргей Балашоў.

Не так даўно сваякі забітага звярнуліся ў міліцыю з заявай аб тым, што гэты чалавек прапаў без вестак. Праваахоўнікі высветлілі, што яшчэ 21 студзеня яго забіў згаданы мінчук, з якім яны жылі ў адной кватэры. Мужчына ў сварцы нанёс свайму знаёмаму ўдар нажом у вобласць шыі, ад якога апошні памёр, перадае БелТА.

Пасля гэтага забойца схаваў труп у склепе. Там цела праляжала каля тыдня, пакуль мужчына на арандаваным мікрааўтобусе не вывез яго ў адну з вёсак Маладзечанскага раёна. Праз яшчэ месяц ён зноў прыехаў у вёску і цэлую ноч спальваў труп.

Цяпер гэты чалавек затрыманы. У дачыненні да яго распачата крымінальная справа па п.12 ч.2 арт. 139 «Забойства» КК Беларусі. Па адной з версій, забойства было здзейснена з карыслівых прычынаў. Ці так гэта, мусіць высветліць следства.

Как вам новость?
Головоломки