Мінчук на 412-м "Масквічы" пратараніў цягнік, які рухаўся

09.06.2010 12:32
Архив Редакция

У Маладзечанскае аддзяленне ўнутраных спраў на транспарце восьмага чэрвеня па тэлефоне паступіла паведамленне ад дзяжурнага па Мінскім аддзяленні Беларускай чыгункі аб тым, што ў 04:50 59-гадовы жыхар Мінску на 412-м "Масквічы" пратараніў пасажырскі цягнік Полацк-Мінск. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні міністэрства ўнутраных спраў на транспарце.

Дарожна-транспартнае здарэнне адбылося на 646 кіламетры перагону Вялейка-Маладзечна. Мінчанін праігнараваў забараняльны сігнал светлафора і выехаў на непадахоўны чыгуначны пераезд.

Пры ДТЗ ніхто не пацярпеў, за выключэннем «Масквіча» і цеплавоз. Вінаваты ўцёк з месца здарэння. Затрымкі ў руху цягніка не было.

Акрамя таго, сёмага чэрвеня ў Маладзечанскае ОУСТ па тэлефоне ад дзяжурнага па станцыі Ашмяны паступіла паведамленне, што ў 00:20 на 883 кіламетры станцыі Ашмяны, 24-гадовая мясцовая жыхарка спрабавала пакончыць жыццё самагубствам. Дзяўчына кінулася пад грузавы цягнік Маладзечна — Кена (Літва). Са шматлікімі траўмамі дзяўчыну даставілі на лячэнне ў шпіталь.

Незадоўга да гэтага, ужо ў Гарадзенскі ОУСТ чацвертага чэрвеня паступіла паведамленне аб тым, што ў 21:25 на 788 кіламетры прыпыначнага пункта Далёкія перагону Скрыбаўцы — Ліда, скончыў жыццё самагубствам 21-гадовы непрацоўны жыхар вёскі Далёкія Лідскага раёна, які кінуўся пад цягнік Горадня — Гомель.

Как вам новость?