Мінчук незаконна прыўлашчыў 20,8 тыс. даляраў на продажы кветак

21.09.2010 17:15
Архив Редакция

Загадчык адной з кветкавых крамаў "ДорОРС" Беларускай чыгункі за дзесяць месяцаў працы прыўлашчыў 63 млн. рублёў (20,8 тыс. даляраў) прыбытку. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар УУС на транспарце Аляксандр Марчанка.

Як высветлілася, 58-гадовы загадчык загадаў двум прадаўцам крамы не прабіваць чэкі за прададзеныя кветкі, а ўсю выручку забіраў нібыта на набыццё чарговай партыі ружаў. Акрамя таго, мужчына ніколі не афармляў кветкі па таваратранспартных накладных.

Як паведамілі ва УУС на транспарце, на момант пазапланавай праверкі ў кветкавай краме на продаж былі выстаўленыя не аформленыя па накладных кветкі на 240 млн. рублёў. Акрамя таго, у краме правяраючыя выявілі недастачу ў 450 млн. рублёў, перадае «Рэспубліка«.

«Мужчына больш у краме не працуе — яго звольнілі. Транспартная міліцыя накіравала яго ў ізалятар часовага ўтрымання і цяпер шукае магчымых змоўнікаў», — паведаміў Аляксандр Марчанка.

Супрацоўнікі міліцыі ўжо высветлілі, што затрыманы мінчук яшчэ да працы ў кветкавай краме быў судзімы.

Как вам новость?
Головоломки