Мінчук разбіў машыну, якая замінала прайсці да пад'езда

28.01.2011 15:37
Архив Редакция

Аддзел дазнання папярэдняга расследавання Ленінскага РУУС Мінску ўзбудзіў крымінальную справу ў дачыненні да 19-гадовага жыхара мікрараёна Серабранка, што разбіў шкло ў няўдала прыпаркаваным у двары аўтамабілі, які заступіў дарогу да пад'езда дома. Аб гэтым распавёў прэс-афіцэр Ленінскага РУУС Сяргей Козел. 

«Два сябры бавілі зімовы вечар у звыклым для сябе стылі — спачатку выпілі гарэлкі, затым павялічылі градус півам. Ужо накіраваліся па хатах, аднак шлях да пад’езда дома па праспекце Ракасоўскага заступіў кімсьці вельмі нязручна прыпаркаваны аўтамабіль. Нецвярозы малады чалавек вырашыў правучыць няветлівага кіроўцу…», — распавялі ў Ленінскім РУУС.

Як паведаміў Сяргей Козел, левае шкло разляцелася ў друз ад удару нагі. «Адкрыўшы дзверцы кіроўцы, «асілак» залез у салон аўтамашыны і ўжо адтуль пачаў цэглай разбіваць астатнія вокны. Сябар паспрабаваў уціхамірыць буйнага прыяцеля, але спробы аказаліся марнымі. Толькі ўбачыўшы патрульную машыну, малады чалавек выскачыў з пакарабачанай машыны і кінуўся наўцёкі, але быў затрыманы міліцыянтамі ў суседнім двары», — адзначылі ў РУЎС.

«Працверазеўшы, у ходзе апытання затрыманы пачаў горача пераконваць вартавых парадку, што прычынай яго неадэкватных ўчынку стала выпітае спіртное, віну ён прызнае і шчыра раскайваецца», — распавёў Сяргей Козел.

У Ленінскім РУУС адзначылі, што «напэўна гэтыя акалічнасці будуць улічаныя судом». Зараз жа ў аддзеле дазнання папярэдняга расследавання Ленінскага РУУС расследуецца крымінальная справа па арт. 339 ч.1 КК Беларусі («Хуліганства»), што прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да трох гадоў.

Как вам новость?
Фото и видео

В украинском Днепре ракета попала в жилую пятиэтажку. Есть погибшие

МВД показало кадры контртеррористических учений в Минске по сценарию теракта в Crocus City Hall

«Хозяин хотел 1,5 миллиона долларов» — Белорус показал «непокорённый» домик в Минске

«Инженерная мысль на высоте» — В TikTok показали старинный деревенский ключ. Как им пользоваться?

«Они там круглые сутки плавают?» — Часы из синхронисток в израильском аэропорту покорили соцсети

«Чем пичкают?» — Парень спросил в TikTok, что не так с купленной курицей. Но белорусов удивила не она

В США побили мировой рекорд по танцам на пуантах — одновременно станцевали 353 балерины

«Яша, тебя ничего не смущает?» — Брестчанин показал в ТикТоке «позор всех аистов». Но белорусы не согласились

В Индонезии впервые за 22 года проснулся вулкан Руанг – сотни людей эвакуировали

В ГАИ показали, как в Витебске легковушка сбила на переходе 9-летнего мальчика

«Белорусская Голландия» — В TikTok показали поле из тюльпанов на Брестчине. Пользователи не поверили

«Звучит как болезнь» — В TikTok посоветовали белорусам есть этот редкий гриб. А может, не стоит?

Лук, грибочки и экскаватор. Вот как готовит завтрак заведующий машинно-тракторным парком

В Дубае самолётам пришлось «приводняться», а улицы превратились в реки

Головоломки