Мінчук скраў у былой сужыцелькі дзесяць кілаграмаў капусты

09.03.2011 17:01
Архив Редакция

Праваахоўныя органы Мінску распачалі крымінальную справу па арт.205 Крымінальнага кодэкса Беларусі ("Крадзеж") у дачыненні да 40-гадовага мясцовага жыхара. Па дадзеных следства, мужчына пракраўся ў кватэру былой сужыцелькі, узламаўшы ўваходныя дзверы, з'еў змесціва халадзільніка, а затым скраў каля 10 кілаграмаў капусты. За дадзенае злачынства мінчуку пагражае да чатырох гадоў пазбаўлення волі.

Як паведамілі ў Партызанскім РУУС Мінску, злачынства мужчына здзейсніў у стане алкагольнага ап’янення. Адкрыць дзверы сваім ключом, якія засталіся яшчэ з часоў, калі ён пражываў з гаспадыняй кватэры ў грамадзянскім шлюбе, мужчыну не ўдалося — жанчына прадбачліва змяніла замкі. Тым не менш, мужчына вярнуўся дадому, узяў сякеру і ўзламаў замок кватэры.

Спустошыўшы лядоўню былой сужыцелькі, мужчына выкраў капусту, што ляжала на кухні, і накіраваўся на рынак, дзе і збыў тавар па нізкай цане. Выручку мінчук патраціў на чарговую порцыю алкаголю.

Як адзначыў начальнік следчага аддзелу папярэдняга расследавання Партызанскага РУУС Сяргей Лапацін, затрыманы мужчына не змог выразна растлумачыць, што падштурхнула яго на злачынства, спаслаўшыся на алкагольнае ап’яненне.

Как вам новость?
Головоломки