Мінчук спрабаваў адарвацца ад ДАІ на хуткасці 220 км/г

16.04.2010 17:33
Архив Редакция

Увечар дзясятага красавіка за дзесяць кіламетраў ад МКАД супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі пачалі пераследваць аўтамабіль Mitsubishi, які праехаў у бок трасы Мінск-Гомель на хуткасці 120 км/г. Як распавёў інспектар аддзялення агітацыі і прапаганды кіравання ДАІ УУС Мінаблвыканкама Ўладзімір Сяргеяў, выехаўшы на трасу парушальнік разагнаўся да 220 км/г, спрабуючы адарвацца ад міліцэйскай машыны.

«На такой хуткасці кіроўца праехаў 50 кіламетраў. Супрацоўнікі ДАІ Мінскай вобласці некалькі разоў спрабавалі абагнаць Mitsubishi, але іншамарка «падразала» міліцэйскую машыну. На 68-м кіламетры пагоні іншамарка з’ехала ў кювет», — цытуе «Комсомольская правда в Белоруссии» словы прадстаўніка Дзяржаўтаінспекцыі.

Па словах інспектараў ДАІ, двое мінчукоў накіроўваліся ў Пухавіцкі раён і да таго ж знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення. Маладыя людзі заявілі, выходзячы з машыны, што не бачылі за сабой пагоні.

Па дадзеным факце супрацоўнікі ДАІ склалі супраць кіроўцы тры пратаколы: за перавышэнне хуткасці, кіраванне ў нецвярозым выглядзе і невыкананне неаднаразовых патрабаванняў пра спыненне супрацоўнікаў ДАІ.

Как вам новость?