Мінчук спрабаваў выкрасці з медцэнтру апарат за 6,6 тыс. даляраў

28.02.2011 16:34
Архив Редакция

Супрацоўнікі мінскай міліцыі 26 лютага затрымалі непрацоўнага мінчука, які спрабаваў скрасці дарагое абсталяванне з рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтру "Маці і дзіця". Як паведамілі ў дэпартаменце аховы міністэрства ўнутраных спраў Беларусі, 53-гадовы мужчына паспрабаваў выкрасці дыягнастычны апарат "Анкуб спектр" коштам 19,9 млн. рублёў (каля 6,6 тыс. даляраў).

Мужчыну на месцы здзяйснення злачынства затрымаў нарад Цэнтральнага аддзела аховы Мiнску. У адносінах падазраванага распачалі крымінальную справу па ч.1 арт.14 («Замах на злачынства») і ч.3 ст.205 («Крадзеж») Крымінальнага кодэксу Беларусі.

Как вам новость?