Мінчук выманіў у студэнтаў амаль 17 тыс. даляраў

12.01.2011 13:19
Архив Редакция

Супрацоўнікі Маскоўскага РУУС сталіцы затрымалі 26-гадовага мінчука, які, падманным шляхам забраў у беларускіх студэнтаў 16,8 тыс. даляраў, абяцаючы ім аўтамабілі з-за мяжы. З адным са студэнтаў малады чалавек склаў дамову ад імя неіснуючага дырэктара фірмы, якая знаходзіцца ў стадыі ліквідацыі. На бланку дакумента стаяла фальшывая пячатка.

Студэнт перадаў ашуканцу 9,4 тыс. даляраў, пасля чаго апошні знік, паведамілі ў Маскоўскім РУУС. Праз некаторы час падобная дамова была падпісана з іншым студэнтам, які аддаў «за дастаўку аўтамабіля» 7,4 тыс. даляраў.

Зламыснік арыштаваны, узбуджана крымінальная справа па артыкуле «махлярства», што прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да сямі гадоў. У праваахоўных органах лічаць, што затрыманы можа мець дачыненне да выманвання грошай і ў іншых грамадзян. Раней маладога чалавека чатыры разы судзілі за махлярства і разбой.
Thumbnail image for Мошенник.jpgguvd.gov.by Гэты чалавек выманіў у студэнтаў амаль 17 тыс. даляраў

Калі Вам вядома аб іншых злачынствы дзеяннях зламысніка ці Вы сталі яго ахвярай, паведаміце аб гэтым у міліцыю па тэлефоне 102.

Как вам новость?