Мінчук заказаў забойства ўласнай жонкі за 5 тыс. даляраў

27.04.2010 11:18
Архив Редакция

Жыхар Мінску, які за 5 тыс. даляраў заказаў забойства сваёй жонкі, затрыманы супрацоўнікамі міліцыі. Пра гэта паведамілі ў Генеральнай пракуратуры Беларусі.

Пасля затрымання органамі пракуратуры па матэрыялах галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю МУС на мінчука была заведзена справа па артыкуле 13 («Падрыхтоўка да злачынства») і артыкуле 139 («Забойства») Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, перадае БелТА. У дадзены момант вядзецца следства. Матывы здзейсненага злачынства пакуль застаюцца невядомымі.

Как вам новость?