Мінчук здзяйсняў крадзяжы праз дэпрэсію — відэа

25.05.2011 15:09
Архив Редакция

У аўторак, 24 траўня, супрацоўнікі Цэнтральнага РУУС Мінску распачалі крымінальную справу па ч. 2 арт. 205 ("Крадзеж") Крымінальнага кодэксу Беларусі ў дачыненні да 22-гадовага мінчука. Малады чалавек, карыстаючыся бесклапотнасцю людзей, выкрадаў мабільныя тэлефоны, лічбавыя фотаапараты. Па словах зламысніка, здзяйсняючы крадзяжы, ён змагаўся з дэпрэсіяй, якая была выклікана нядаўняй стратай правоў кіроўцы.

Затрыманы прызнаўся, што ўпершыню ён пайшоў на злачынства падчас наведвання тэхнічнай выставы. Удаючы зацікаўленасць, малады чалавек улучаў момант і забіраў у бестурботных грамадзян тое, што дрэнна ляжала на экспазіцыйных стэндах: мабільныя тэлефоны, лічбавыя фотаапараты і іншае. Пасля падобнага «ўдалага» наведвання выставы малады чалавек ужо мэтанакіравана шукаў магчымасці для здзяйснення крадзяжоў, арудуючы, галоўным чынам, у прадуктовых крамах і крамах адзення.

Як паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама, праваахоўным органам на сённяшні дзень вядома аб шасці злачынных эпізодах, учыненых затрыманым. Аднак у супрацоўнікаў Цэнтральнага РУУС ёсць падставы меркаваць, што гэты спіс можа пашырыцца, таму яны просяць адгукнуцца магчымых пацярпелых.

Как вам новость?
Головоломки