Мінчука абкралі на 37 тыс. даляраў

06.01.2011 16:36
Архив Редакция

34-гадоваму жыхару Мінску вярнулі доўг у 37 тыс. даляраў. Такую радасную падзею ён вырашыў адзначыць добрай гульнёй, для чаго адправіўся ў казіно, размешчанае на Партызанскім праспекце, прыхапіўшы з сабой усю суму. Прычым наяўнасць у сябе немалых грошай мужчына не вельмі хаваў ад навакольных, пасля чаго і быў абакрадзены маладымі людзьмі, распавялі ў ГУУС Мінгарвыканкама.

«У тым жа казіно адпачывала кампанія трох сяброў, кожны з якіх меў сваё крымінальнае мінулае. Звярнуўшы ўвагу на «багаценькага Бураціна», маладыя людзі для пачатку згулялі з ім некалькі партый у покер, а затым прапанавалі разам паехаць у казіно «пакруцей». Вельмі дарэчы адзін з прыяцеляў апынуўся за рулём», — распавяла прэс-афіцэрка Заводскага РУУС Тамара Рулінская.

«Нешта не тое наш герой западозрыў неўзабаве пасля таго, як аўтамабіль новых знаёмых ад’ехаў ад казіно і чамусьці накіраваўся не ў кірунку цэнтра горада, а ў бок лесапаркавай зоны, размешчанай за ўнівермагам «Беларусь». Знайшоўшы момант, калі аўтамашына прыпынілася, мужчына выскачыў з яе і кінуўся наўцёкі. Аднак хлопцы апынуліся спрытнейшымі, у выніку чаго ў хуткім часе даляры перайшлі ў іхныя кішэні. Пасля экспрапрыяцыі трыо паспяшалася рэціравацца ў невядомым напрамку», — паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.

Дзякуючы намаганням аператыўнікаў крымінальнага вышуку Заводскага РУУС у цяперашні час адзін са зламыснікаў затрыманы, асобы двух іншых ўстаноўлены, у цяперашні час іх шукаюць. У дачыненні да падазраваных узбуджана крымінальная справа па ч. 4 арт. 206 КК Беларусі («Рабаванне, здзейсненае групай асобаў у асабліва буйным памеры»). Вядзецца следства.

Как вам новость?
Головоломки