Мінэканамразвіцця РФ: Беларусь — найбольш праблемны рынак для экспарцёраў

28.07.2010 14:45
Архив Редакция

Беларусь, ЕС, Украіна і ЗША з'яўляюцца найбольш праблемнымі рынкамі, у якіх зацікаўленыя расійскія экспарцёры, паведамляе міністэрства эканамічнага развіцця Расіі. Менавіта ў гэтых краінах праводзіцца агрэсіўная гандлёвая палітыка абароны ўнутраных рынкаў ад расійскага экспарту, канстатуе МЭР.

Паводле дадзеных маніторынгу МЭР, акрамя вышэйназваных краінаў, абмежавальныя меры ў дачыненні да расійскіх тавараў таксама прымяняюцца ў Аўстраліі, Азербайджане, Аргентыне, Арменіі, Індыі, Інданезіі, Казахстане, Кітаі, Кіргізіі, Мексіцы, Малдове, Перу, Туркменістане, Узбекістане, Тайландзе, Турцыі, Карэі і на Філіпінах.

Усяго супраць расійскіх тавараў на 1 ліпеня 2010 года спецыялісты МЭР зафіксавалі ў розных краінах 97 абмежавальных мер: 45 антыдэмпінгавых мер, сем спецыяльных ахоўных мер, 45 іншых мер нетарыфнага рэгулявання гандлю, уключаючы адміністрацыйнае рэгуляванне.

Больш за палову ўсіх антыдэмпінгавых мер тычацца імпарту расійскіх чорных металаў і вырабаў з іх. Другое месца займаюць мінеральныя ўгнаенні, паведамляе АФН.

У цяперашні час праводзяцца два антыдэмпінгавыя расследаванні, шэсць спецыяльных ахоўных расследаванняў, а таксама шэсць пераглядаў уведзеных раней антыдэмпінгавых мер. За шэсць месяцаў 2010 года ў выніку праведзенай працы ўжо спынілі сваё дзеянне дзевяць мер, якія перашкаджаюць доступу расійскіх тавараў на замежныя рынкі. Паводле папярэдніх ацэнак экспертаў МЭР сума патэнцыйнай шкоды за гэты перыяд склала б каля 450 млн. даляраў.

Как вам новость?
Головоломки