Мінэканомікі абяцае да канца года ўзняць заробак да 500 даляраў

09.04.2010 09:51
Архив Редакция

Намеснік міністра эканомікі Беларусі Андрэй Тур заявіў, што намінальны налічаны заробак да канца 2010 года ў Беларусі складзе ў эквіваленце каля 500 даляраў. "У цяперашнім годзе заробак у галінах матэрыяльнай вытворчасці будзе павялічвацца за кошт росту аб'ёмаў вытворчасці, зніжэння сабекошту, падвышэння рэнтабельнасці, паляпшэння эфектыўнасці гаспадарання", — растлумачыў намміністра.

Што тычыцца бюджэтнай сферы, дык, па словах Андрэя Тура, тут захаваецца дзяржаўнае рэгуляванне аплаты працы на падставе змены тарыфнай стаўкі першага разраду.

«Такім чынам, у 2010 годзе намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата ў цэлым па народнай гаспадарцы ўзрасце на 23-25% і складзе 1,225 — 1,247 млн. рублёў.  У тым ліку ў снежні адпаведна павялічыцца на 39% да прыкладна 1,465 млн. рублёў. Пры курсе даляра 2,929 тыс. рублёў за адзін даляр гэта павінна скласці чаканы пералік на 500 даляраў», — распавёў прадстаўнік міністэрства эканомікі.

Андрэй Тур нагадаў, што ў 2010 годзе рост ВУП павінен скласці 111-112%. Па меркаванні намміністра, гэта будзе дасягнута за кошт павелічэння аб’ёмаў прамысловай вытворчасці ў ключавых галінах эканомікі, у будаўніцтве і гандлі, паведамляе БелТА.

«Тэмп росту прамвытворчасці ў цяперашнім годзе павінен скласці 110-112%. Пры гэтым прымаюцца меры па зніжэнні энергаёмістасці прадукцыі, прац, паслуг, пашыраецца экспарт, удасканальваецца заканадаўства ў галіне прыватызацыі дзяржаўнай маёмасці, развіцці прадпрымальніцтва», — заявіў Андрэй Тур.

Намміністра эканомікі адзначыў, што інвестыцыі ў асноўны капітал павінны ўзрасці на 23-25%, што будзе ажыццёўлена за кошт павелічэння прамых замежных інвестыцый.

Па меркаванні Андрэя Тура, дадзеныя меры дазволяць уплываць на структуру эканомікі, зрабіўшы яе больш гнуткай, арыентаванай на рынкавы попыт, інавацыі, павелічэнне долі галін з высокім узроўнем дададзенага кошту, зніжэнне імпартаеёмістасці.

Как вам новость?
Головоломки