Мінэканомікі абяцае паставіць бар'ер адміністрацыйным працэдурам

16.07.2010 14:31
Архив Редакция

У мэтах спрашчэння падатковых працэдураў у Беларусі міністэрства эканомікі паставіць бар'ер стварэнню новых адміністрацыйных працэдураў. Пра гэта заявіў 16 ліпеня намеснік міністра эканомікі Андрэй Тур на паседжанні рэспубліканскага клубу дырэктараў пры Бізнэс-саюзе прадпрымальнікаў і наймальнікаў імя М. С. Куняўскага.

Праблема ўдасканалення падатковых працэдураў будзе ўлічана ў Дырэктыве № 4, праект якой цяпер рыхтуе мінфін. «У Дырэктыве № 4 мы не столькі будзем скарачаць адміністрацыйныя працэдуры самі па сабе, хаця гэта таксама будзе рабіцца, колькі асноўны ўпор будзе на ўсталяванне бар’ераў на шляху ўзнікнення новых адміністрацыйных працэдураў», — сказаў намеснік міністра эканомікі.

«За апошнія два гады на 36% скарацілася колькасць адміністрацыйных працэдураў. Быццам бы шмат — на траціну, але часам мы бачым, што гэтыя працэдуры, як гідра, прыбраныя ў адным месцы, памнажаюцца ў іншым. Рэч у тым, што новыя адміністрацыйныя працэдуры часта ўводзяцца на ведамасным узроўні», — растлумачыў Андрэй Тур. Новая дырэктыва заклікана выправіць гэтае становішча, паведамляе БелТА.

Па словах намесніка міністра эканомікі, гэта своечасовая і неабходная мера. «Лібэралізацыя, якая шырыцца рэспубліцы, — гэта не кампанія, не часавы адрэзак, гэта пэўныя змены ў вектары эканомікі, накіраваныя на стымуляванне і разняволеная прадпрымальніцкай ініцыятывы», — распавёў Андрэй Тур.

Колькасць юрыдычных асобаў у Беларусі за апошні год павялічылася на 40%. Намеснік міністра эканомікі завастрыў увагу на тым, што рост колькасці юрасобаў на 13,5% перавышае рост колькасці індывідуальных прадпрымальнікаў. «Цяпер важна не зніжаць набраную дынаміку і працягваць працу ў гэтым напрамку», — падкрэсліў Андрэй Тур.

Как вам новость?
Головоломки