Мінэканомікі адмяніла абмежаванні коштаў на цэмент

16.09.2010 08:46
Архив Редакция

Мінэканомікі Беларусі адмяніла прэйскурант раздробных коштаў на цэмент, што адпускаецца для насельніцтва, які дзейнічаў з чэрвеня 2007 года. Узровень коштаў быў адміністрацыйна ўсталяваны ў сувязі з "дэфіцытам цэменту і розным узроўнем коштаў на гэтую прадукцыю на ўнутраным рынку". Цяпер сітуацыя стабілізавалася, што дазволіла адмяніць адміністрацыйныя абмежаванні на павышэнне цэнаў, распавялі ў міністэрстве.

Цяпер кошты на цэмент, як і да ўвядзення абмежаванняў, будуць фармавацца ў адпаведнасці з Інструкцыяй аб парадку фармавання і прымянення цэн і тарыфаў, зацверджанай пастановай Мінэканомікі № 183 ад 10.09.2008, перадае АФН.

Гэта можа прывесці да сур’ёзнага павышэння кошту дадзенага будматэрыялу ў раздробным гандлі.

Как вам новость?
Головоломки