Мінэканомікі адмяніла чатыры пастановы аб цэнаўтварэнні

14.04.2011 13:41
Архив Редакция

У сераду, 13 красавіка, уступіла ў сілу пастанова міністэрства эканомікі Беларусі № 46 ад 31 сакавіка 2011 года аб прызнанні страты сілы чатырох пастаноў ведамства, якія датычацца цэнаўтварэння. Такім чынам, у Беларусі спынілі дзеянне чатыры пастановы мінэканомікі аб цэнаўтварэнні.

Былі адмененыя наступныя пастановы міністэрства: № 183 «Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку фармавання і прымянення цэн і тарыфаў» ад 10 верасня 2008 года;

№ 51 «Аб парадку фармавання тарыфаў на паслугі па ўстаноўцы ахоўнай сігналізацыі ў кватэрах» ад 26 лютага 2004 года;

№ 99 «Аб зацвярджэнні формаў апавяшчэнняў аб узроўні адпускных цэн (тарыфаў) на тавары (работы, паслугі)» ад 16 чэрвеня 2006 года;

№ 11 «Аб зацвярджэнні прэйскуранта на паслугі па правядзенні дзяржаўнага тэхнічнага агляду транспартных сродкаў» ад 21 студзеня 2010 года.

З гэтага часу прадпрымальнікі самастойна з улікам наяўнай кан’юнктуры рынку вызначаюць узровень цэн на сваю прадукцыю. Гэта тычыцца ўсіх тавараў, работ і паслуг, якія не ўключаны ў пералік, па якім ажыццяўляецца дзяржрэгуляванне коштаў.

«Пры гэтым захоўваюцца абмежаваныя гандлёвыя надбаўкі, якія прымяняюцца арганізацыямі, якія ажыццяўляюць гуртовы і раздробны гандаль харчовымі таварамі на тэрыторыі рэспублікі, зацверджаныя пастановай Міністэрства эканомікі ад 10 верасня 2008 года № 184 «Аб гандлёвых надбаўках на харчовыя тавары», — паведамілі ў мінэканомікі.

Фармаванне ж адпускных цэнаў на тавары замежнай вытворчасці ажыццяўляецца з улікам наяўных попыту і прапановы.

Как вам новость?
Головоломки