Мінэканомікі "адпусціла" кошты на сухое малако

07.05.2010 10:35
Архив Редакция

Міністэрства эканомікі Беларусі пастановай ад 19 красавіка 2010 года № 74 адмяніла лімітавы адпускны кошт на сухое абястлушчанае малако, якое рэалізуецца для прамысловай перапрацоўкі арганізацыямі краіны і ў стабілізацыйныя фонды харчовых тавараў. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе міністэрства.

Такое рашэнне было прынята з улікам прапановы міністэрства сельскай гаспадаркі і харчу «ў сувязі з  істотнай розніцай, якая складваецца ў коштах унутранага і вонкавага рынкаў на сухое абястлушчанае малако». 
«З уступленнем у сілу ўказанай пастановы малакаперапрацоўчыя арганізацыі павінны фармаваць адпускныя кошты на сухое абястлушчанае малако на аснове планавага сабекошту, устаноўленых падаткаў і непадатковых плацяжоў, прыбытку і кан’юнктуры рынку», — гаворыцца ў паведамленні мінэканомікі.

Как вам новость?
Головоломки