Мінэканомікі: Беларусь захавала станоўчы трэнд у першым квартале

09.04.2010 12:35
Архив Редакция

Эканоміка Беларусі ў першым квартале 2010 года захавала станоўчыя тэндэнцыі развіцця. Такую заяву зрабіў дзявятага красавіка міністр эканомікі Мікалай Снапкоў. "Станоўчы трэнд, які меў месца два папярэднія месяцы, захаваўся. Мы мяркуем, што па ВУП выйдзем на графік у адпаведнасці са стратэгіяй", — падкрэсліў міністр.

«На дадзены момант выклікае заклапочанасць тэмп будаўніча-мантажных прац. Што тычыцца інфляцыі, дык па выніках квартала яна будзе ніжэй за прагназуемы парог», — запэўніў Мікалай Снапкоў, паведамляе БелТА.

«Думаю, што ў другім квартале, які, як правіла, звязаны з больш інтэнсіўным развіццём эканомікі, станоўчы трэнд будзе ўзмацняцца», — заявіў кіраўнік міністэрства эканомікі.

Как вам новость?
Головоломки