Мінэканомікі: для продажу "Нафтана" і "Гродна Азоту" ёсць некалькі прычын

30.03.2010 12:08
Архив Редакция

Падчас ток-шоў "Выбар" на тэлеканале АНТ намміністра эканомікі Беларусі Анатоль Філонаў заявіў, што прадпрыемствы "Нафтан" і "Гродна Азот" могуць неўзабаве быць прыватызаваны. "Прыватызацыя можа быць карыснай па некалькіх прычынах: прыход новых тэхналогій, адкрыццё новых рынкаў збыту, з'яўленне надзейнай крыніцы сыравіны. У дадзеным выпадку мы атрымаем надзейную крыніцу сыравіны", — адзначыў намміністра. 

Анатоль Філонаў паведаміў, што прыватызацыя можа адбыцца падчас інтэграцыі нафтахімічнага комплексу Беларусі і Расіі. Па меркаванні намглавы мінэканомікі, яна дазволіць забяспечыць сыравінай беларускія перапрацоўчыя прадпрыемствы, паведамляе «БДГ Деловая газета».

У наш час нафта на беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы пастаўляецца з Расіі. Пры гэтым расійскія нафтавыя кампаніі працуюць з беларускімі НПЗ праз даччыныя структуры. Так, 70% нафты паступае на Мазырскі НПЗ менавіта праз даччыныя структуры расійскіх кампаній, якія працуюць у Беларусі.

Как вам новость?
Головоломки