Мінэканомікі: ёсць усе рэзервы для выхаду на заробак у 500 даляраў

17.04.2010 17:05
Архив Редакция

У Беларусі ёсць усе рэзервы для выхаду да канца цяперашняга года на ўзровень сярэднямесячнай зарплаты ў памеры 500 даляраў у эквіваленце. Пра гэта паведаміў 17 красавіка начальнік галоўнага кіравання макраэканамічнага аналізу і прагназавання міністэрства эканомікі Аляксандр Ярашэнка.

Па словах прадстаўніка міністэрства, дасягненне гэтага паказчыку з’яўляецца адным з ключавых момантаў сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі ў 2010 годзе. «Выхад на зарплату ў 500 даляраў, як і прадугледжана праграмай сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2006-2010 гады, намі праглядаецца», — распавёў Аляксандр Ярашэнка, перадае БЕЛТА.

Начальнік галоўнага кіравання макраэканамічнага аналізу адзначыў, што ведамства «першапачаткова зыходзіла з таго, што ўсе рэзервы для дасягнення гэтага паказчыку ў рэальным сектары ёсць».

«Галоўным фактарам для дасягнення дадзенага паказчыку з’яўляецца зніжэнне матэрыяльных выдаткаў у рэальным сектары эканомікі. Адпаведная праца планамерна вядзецца ў краіне, ёсць сур’ёзныя рэзервы для зніжэння выдаткаў», — падкрэсліў Аляксандр ярашэнка.

Прадстаўнік мінэканомікі таксама паінфармаваў, што сярэднямесячная зарплата працаўнікоў у цэлым па краіне за першыя два месяцы цяперашняга года склала каля 1,007 млн. рублёў, павялічыўшыся ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года на 10,3%.

Мінэканомікі прагназуе прырост ВУП па выніках першага паўгоддзя на 6%

Аляксандр Ярашэнка паведаміў, што па выніках першага паўгоддзя гэтага года ведамства плануе выйсці на тэмп росту ВУП 106%. Па словах спецыяліста, мінэканомікі арыентуецца на тое, што «станоўчыя тэндэнцыі ў развіцці беларускай эканомікі, якія азначыліся напачатку года, будуць узмацняцца».

«Акрамя таго, міністэрства арыентуецца і на станоўчае развіццё ўсёй сусветнай эканомікі, а таксама эканомік краін — асноўных гандлёвых партнёраў, у тым ліку Расіі», — адзначыў прадстаўнік мінэканомікі, дадаўшы, што ажыўленне глабальнай эканомікі для Беларусі павінна згуляць станоўчую ролю з пункту гледжання ажыўлення рынкаў збыту айчыннай прадукцыі.

«Яшчэ адным фактарам эканамічнага росту ў краіне з’яўляецца стымуляванне ўнутранага попыту, — падкрэсліў Аляксандр Ярашэнка. — Гэта павінна адбывацца за кошт павелічэння прыбыткаў насельніцтва, пашырэння выпуску прадукцыі для спажыўцоў. Немалую ролю тут павінна згуляць і зніжэнне адсоткавых ставак па крэдытах».

У мінэканомікі лічаць, што ў сувязі «запаволеннем інфляцыйных працэсаў можна чакаць, што прагназуемы тэмп інфляцыі па выніках года будзе забяспечаны на ўзроўні 8%, а значыць можна працаваць у кірунку зніжэння адсоткавых ставак».

«Гэта асноўныя фактары, якія, па нашым меркаванні, павінны забяспечыць далейшы эканамічны рост у краіне, і прырост ВУП на 6% па паўгоддзі дасягальныя», — упэўнены Аляксандр ярашэнка.

Как вам новость?
Головоломки