Мінэканомікі: Мытны кодэкс МС задавальняе беларускі бізнэс

15.07.2010 13:15
Архив Редакция

Мытны кодэкс Мытнага саюза пакуль не выклікае крытыкі ў беларускага бізнэсу. Пра гэта 15 ліпеня паведаміў дырэктар дэпартаменту па прадпрымальніцтве Міністэрства эканомікі Беларусі Аляксандр Ліхачэўскі. "Зваротаў ад прадпрымальнікаў няма, значыць, сітуацыя спакойная", — лічыць прадстаўнік мінэканомікі.

«Пры падрыхтоўцы Мытнага кодэксу органамі дзяржаўнага кіравання былі праведзены спецыяльныя семінары для бізнэс-супольнасці, на якіх даводзілася інфармацыя аб прававых нормах і патрабаваннях новага мытнага заканадаўства», — распавёў Аляксандр Ліхачэўскі, перадае БелТА.

Пры гэтым дырэктар дэпартаменту па прадпрымальніцтве мінэканомікі дадаў, што тлумачальная праца з прадстаўнікамі бізнэсу вядзецца і сёння, бо «яшчэ не прыняты ўвесь пакет дакументаў па Мытным кодэксе».

Як ужо паведамляў Тэлеграф, Мытны кодэкс Мытнага саюза Беларусі, Расіі і Казахстана ўступіў у сілу шостага ліпеня. На тэрыторыі Расіі і Казахстана дакумент уступіў у сілу яшчэ першага ліпеня. Такім чынам, з шостага ліпеня паміж трыма дзяржавамі-удзельніцамі Мытнага саюза ўтварылася адзіная мытная тэрыторыя.

Адпаведнае рашэнне замацавана ў сумеснай заяве лідараў Беларусі, Расіі і Казахстана, прынятай на саміце ў Астане пятага ліпеня.

Как вам новость?
Головоломки