Мінэканомікі: інфляцыя да чэрвеня дасягне 15%

25.05.2011 09:09
Архив Редакция

Намеснік міністра эканомікі Беларусі Андрэй Тур заявіў 24 траўня, што да 1 чэрвеня кошты ў краіне вырастуць на 15%. "Гэта разлік зыходзячы з валютнага курсу на сёння", — растлумачыў ён. Што тычыцца гадавога прагнозу па інфляцыі, то ён разглядаецца, аднак цяпер яго агучваць ўлады не будуць, сказаў намеснік кіраўніка мінэканомікі.

Паводле яго слоў, манаполіі дзяржавы на спажывецкім рынку не будзе. Разам з тым Андрэй Тур падкрэсліў, што дзяржава будзе прымаць меры антыманапольнага рэгулявання, перадае БелТА.

«Мы сёння гаворым пра тое, што на меры антыманапольнага рэгулявання на рынку будзе звернута самая вялікая ўвага», — сказаў ён. Гаворка ідзе аб пытаннях, звязаных са змовай аптовых пастаўшчыкоў, а таксама са спекулятыўнымі коштамі на цэлы шэраг тавараў.

Як растлумачыў Андрэй Тур, у краіне маюць месца спекулятыўныя рухі, якія выкліканы цэнавымі дыспрапорцыямі ў Беларусі і краінах-суседках, а таксама дваістым станам валютнага рынку.

«У выніку многія суб’екты, якія пастаянна адчуваючы нагнятанне інфляцыйнага ўсплёску, многія віды тавараў не пастаўляюць у раздробную сетку», — сказаў намеснік міністра эканомікі.

Пэўныя такія аспекты існуюць па цэлым шэрагу катэгорый тавараў у розных рэгіёнах. Таму, па словах Андрэя Тура, тут вельмі важна мець інфармацыю з першых вуснаў.

«Я думаю, што нашы калегі з міністэрства гандлю і рэгіянальных структур, звязаных са спажывецкім рынкам, будуць практычна штодня інфармаваць міністэрства эканомікі аб стане спраў на спажывецкім рынку», — падкрэсліў намеснік міністра эканомікі.

Тур: у Беларусі дастаткова тавараў павышанага попыту

«Ажыятаж на спажывецкім рынку ў Беларусі беспадстаўны, — падкрэсліў намеснік кіраўніка эканамічнага ведамства. — Ніякіх абмежаванняў не павінна быць, тавараў хапае, запасы ў гуртовай сетцы на тавары павышанага попыту ёсць, і яны паступаюць на рынак».

Гаворачы аб ажыятажным попыце на некаторыя тавары, Андрэй Тур адзначыў: «Мы самі часам ствараем праблемы, на якія потым крыўдзімся».

Намеснік міністра таксама заявіў, што ніякіх абмежаванняў на спажывецкім рынку з пункту гледжання насычэння асартыменту быць не павінна.

Тур: дэвальвацыя не перашкодзіць рэалізацыі дырэктывы № 4

«Курс на рэалізацыю дырэктывы № 4 будзе толькі ўзмоцнены, нягледзячы на дэвальвацыю беларускага рубля», — падкрэсліў Андрэй Тур.

«Таму што толькі ва ўмовах добрасумленнай, сумленнай і прыстойнай канкурэнцыі на спажывецкім рынку павінен сёння працаваць бізнэс, — адзначыў намеснік міністра. — Як толькі з’явіцца нядобрасумленная канкурэнцыя, наяўнасць змовы, цэнавы, інфляцыйны ціск, то па зразумелых прычынах тут дзяржава мае магчымасць на заканадаўчай аснове прыняць адпаведныя меры».

Ён таксама выказаў меркаванне, што, аналізуючы існуючую сёння сітуацыю на коштавым рынку, складваецца ўражанне, быццам у гэтым вельмі зацікаўлены тыя людзі ці кампаніі, якія сур’ёзна нажываюцца ў цяперашніх умовах, раздзімаюць інфляцыйныя чаканні.

Паводле слоў Андрэя Тура, жыць трэба па сродках і расходаваць тое, што зарабляеш, інакш ствараецца дысбаланс, які выльецца ў інфляцыю ці паўстане ў выглядзе пустых паліц.

Как вам новость?