Мінэканомікі патлумачыла падаражэнне цыгарэт і свініны

07.06.2011 16:43
Архив Редакция

Міністэрства эканомікі Беларусі выступіла з афіцыйным каментаром павышэння цэн на свініну і цыгарэты сярэдняга і вышэйшага цэнавага сегменту. У эканамічным ведамстве рост цэнаў на гэтую прадукцыю патлумачылі дэвальвацыяй беларускага рубля.

Так, новыя цэны на цыгарэты айчыннай і замежнай вытворчасці з 8 чэрвеня ўведзены «ў сувязі са зменай сітуацыі на валютным рынку па прапанове канцэрну «Белдзяржхарчпрам», ТАА «Табак-інвест», РПТУП «Беларусьгандаль» і іншых зацікаўленых».

«Прыняцце гэтага рашэння абумоўлена, перш за ўсё, ростам курсу асноўных замежных валют у дачыненні да беларускага рубля, што ўлічваюцца пры фармаванні цэн на тытунёвыя вырабы, а таксама ў мэтах выканання плана мерапрыемстваў па барацьбе з тытунекурэннем у адпаведнасці з палажэннем Рамачнай канвенцыі СААЗ, папярэджання несанкцыянаванага вывазу тытунёвай прадукцыі за межы рэспублікі», — растлумачылі ў мінэканомікі.

Мінэканомікі: кошты на свініну павышаны з-за падаражэння камбікорму

Цэны на свініну міністэрства павысіла па прапанове мінсельгасхарча.

Прычыны гэтага рашэння, па сцвярджэнні мінэканомікі, наступныя: рост сусветных цэн на важнейшыя сыравінныя рэсурсы і бялковыя дабаўкі для вытворчасці камбікармоў, што завозяцца па імпарце, змяненне сітуацыі на валютным рынку, неабходнасць частковай кампенсацыі падаражэння мясной сыравіны і ліквідацыі значнага разрыву з коштамі на свініну ў суседніх рэгіёнах і папярэджанне несанкцыянаванага вывазу мяса за межы рэспублікі.

Как вам новость?
Головоломки