Мінэканомікі павысіла цэны на моцны алкаголь

13.04.2011 14:56
Архив Редакция

Міністэрства эканомікі Беларусі сваёй пастановай № 49 усталявала гранічныя мінімальныя цэны на рэалізацыю вырабленых на тэрыторыі краіны алкагольных напояў крэпкасцю звыш 28% і этылавы спірт з харчовай сыравіны, якія павысяцца ў сярэднім на 8,4%. Пастанова ўступае ў сілу праз два месяцы пасля яе афіцыйнага апублікавання, паведамілі ў міністэрстве.

Згодна з пастановай, адпускная цана на гарэлку крэпкасцю 40% будзе павялічана на 8,4% да 6,83 тыс. рублёў за 0,5 літра (без ПДВ). Пры гэтым, раздробны кошт на гарэлку складзе 9,4 тыс. рублёў за бутэльку ёмістасцю 0,5 літра. Разам з тым гранічная мінімальная адпускная цана на імпартныя алкагольныя напоі, якія рэалізуюцца на тэрыторыі Беларусі, захоўваецца на ранейшым узроўні — 13,65 тыс. рублёў за 0,5 літра (без ПДВ).

Алкагольныя напоі крэпкасцю звыш 28%, якія паступілі ў гандлёвую сетку да ўступлення ў сілу пастановы мінэканомікі, рэалізуюцца па ранейшых цэнах, перадае БелТА.

Як адзначылі аўтары пастановы, фармаванне цэн на алкаголь здзясняецца з улікам кан’юнктуры рынку, але не ніжэй за устаноўленых гранічныя мінімальныя цэн, з пералікам цэнаў прапарцыйна крэпкасці прадукцыі і ёмістасці спажывецкай тары.

Как вам новость?
Головоломки