Мінэканомікі павысіла кошты на гарэлку на 5%

27.08.2010 16:01
Архив Редакция

Сёння, 27 жніўня, у Беларусі на 5% павышаны раздробныя кошты на гарэлку і адпускныя кошты на спірт этылавы харчовы. Раздробная цана на гарэлку крэпкасцю 40% складзе 8240 рублёў за 0,5 літра без кошту посуду. Адпаведнае рашэнне ўтрымліваецца ў пастанове міністэрства эканомікі Беларусі № 126.

Дакумент вызначае адзіныя ўзроўні мінімальных адпускных коштаў на іншыя віды алкагольнай прадукцыі крэпкасцю звыш 28% беларускай вытворчасці і на імпартную алкагольную прадукцыю, ніжэй за якія лікёрагарэлачныя арганізацыі рэспублікі і імпарцёры не могуць яе рэалізоўваць, паведамляе АФН.

Рашэнне аб падвышэньні коштаў «прынята з мэтай забеспячэння эфектыўнай працы лікёрагарэлачнай галіны, кампенсацыі павелічэння акцызнага падатку», адзначылі ў міністэрстве.

Як раней паведамляў Тэлеграф, у Беларусі з 1 верасня 2010 года на 10% будуць павялічаны стаўкі акцызаў на алкагольную прадукцыю. Такое рашэнне ўтрымліваецца ва ўказе прэзідэнта № 439 ад 24 жніўня 2010 года.

Как вам новость?
Головоломки