Мінэканомікі павысіла тарыфы на паслугі пошты і электрасувязі

02.09.2010 17:11
Архив Редакция

У Беларусі з 1 верасня павысілі тарыфы на паслугі паштовай і электрасувязі. Адпаведнае рашэнне замацавана ў пастанове міністэрства эканомікі Беларусі № 125. Дадзенае рашэнне было прынята па прапанове Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Беларусі.

Згодна з пастановай міністэрства, кошт паслуг паштовай сувязі агульнага карыстання для фізічных і юрыдычных асоб, а таксама індывідуальных прадпрымальнікаў павялічылася ў сярэднім на 10%, на паслугі электрасувязі — на 7,1%, перадае БелаПАН.

Так, тарыф на перасылку паштовай карткі павялічыўся на 20 рублёў і склаў 250 рублёў, тарыф на перасылку простага ліста масай да 20 грам павялічаны на 30 рублёў і склаў 320 рублёў.

Абанементная плата для насельніцтва за карыстанне тэлефонам у сетках, пераведзеных на пагадзінную сістэму аплаты, павышана на 500 рублёў і складае 2,9 тыс. рублёў на месяц, на сетках, не пераведзеных на пагадзінную сістэму аплаты, — на 600 рублёў (4,2 тыс. рублёў на месяц), абанементная плата за радыёкропкі складае 800 рублёў на месяц.

Тарыфы на дадзеныя паслугі для юрыдычных асобаў і індывідуальных прадпрымальнікаў павысілі прыкладна ў такіх жа суадносінах. Як паведамілі ў міністэрстве эканомікі, тарыфы на мясцовыя і міжгароднія тэлефонныя размовы, а таксама ўстаноўку тэлефона і паслугі тэлеграфа не змяніліся.

Как вам новость?
Головоломки