Мінэканомікі павялічыла кошты на газ на запраўках

04.03.2010 16:06
Архив Редакция

Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь усталявала адпускны кошт на прыродны паліўны капрымаваны газ для запраўкі транспартных сродкаў у памеры 1,165 тыс. рублёў за адзін метр кубічны без ПДВ. Пра гэта змешчана інфармацыя ў пастанове міністэрства ад 26 лютага 2010 года №46 «Пра адпускны кошт на газ прыродны для запраўкі транспартных сродкаў».

У міністэрстве адзначылі, што пастанову прынялі ў сувязі са зменай у 2010 годзе кошту куплі прыроднага газу, павелічэннем з першага студзеня 2010 года стаўкі акцыза на прыродны паліўны капрымаваны газ, які выкарысоўваецца ў якасці маторнага паліва, а таксама зменай агульных эканамічных умоў гаспадарання.

Рост адпускнога кошту на паліва, усталяваны дадзенай пастановай у адносінах да дзейснага ўзроўня склаў 9,4%.

Как вам новость?