Мінэканомікі павялічыла кошты на малако і мяса

15.05.2010 09:23
Архив Редакция

Міністэрства эканомікі сваёй пастановай ад сёмага траўня 2010 года № 85 павялічыла лімітавыя адпускныя кошты на малако, кефір, смятану і тварог (на 2%), і на патушную ялавічыну (на 3%) і свініну (на 2%). Пра гэта расказалі ў прэс-службе міністэрства.

«У мэтах паэтапнага кампенсавання падаражання малочнай і мясной сыравіны ў сувязі з павелічэннем закупных коштаў на малако, буйной рагатай скаціны і свінняў, міністэрствам эканомікі па прапанове мінсельгаспрада прынята пастанова ад 07.05.2010 № 85 «Аб унясенні зменаў і дапаўненняў ў пастанову міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь ад 28 траўня 2009г. № 114», — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы.
Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання. 

Как вам новость?
Головоломки