Мінэканомікі перадало ў адміністрацыю прэзідэнта новы план лібералізацыі

21.05.2010 16:01
Архив Редакция

Міністэрства эканомікі Беларусі перадало ў Адміністрацыю Аляксандра Лукашэнкі новы план мерапрыемстваў па далейшай лібералізацыі эканомікі. Пра гэта 21 траўня паведаміў намкіраўніка мінэканомікі Анатоль Філонаў на семінары для беларускіх парламентарыяў, прысвечаным падтрымцы і развіццю малога і сярэдняга бізнэсу.

Па словах прадстаўніка міністэрства, новы план складаецца з мерапрыемстваў па ўдасканаленні механізмаў прыватызацыі дзяржмаёмасці, скарачэнні пераліку відаў дзейнасці, якія патрабуюць ліцэнзавання з 53 да 38, а таксама магчымае звужэнне сферы дзяржэргулявання коштаў, перадае БелТА.
Акрамя гэтага, мінэканомікі перадало ў адміністрацыю прэзідэнта і прапановы па дырэктыве №4. «Дзякуючы мерам па лібералізацыі плануецца да 2015 года павялічыць долю малога і сярэдняга бізнэсу ў ВУП да 30% (летась — 11,4%)», — паведаміў Анатоль Філонаў. 
Паводле дадзеных міністэрства па падатках і зборах, цяпер у Беларусі на ўліку стаіць больш за 80,6 тыс. суб’ектаў малога прадпрымальніцтва (юрасобаў). У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года іх колькасць вырасла на 14,5%, а з пачатку года — на 2,5%. У сферы малога бізнэсу па выніках 2009 года працавала 20,4% людзей, занятых у эканоміцы. У 2009 годзе суб’екты малога прадпрымальніцтва вырабілі 9,1% ад агульнага аб’ёму прамысловай вытворчасці (у 2008 годзе — 8,4%).

Как вам новость?
Головоломки